1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
EN
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 356 83 37

Медиагалерея

«Тихая война», или Как санкции разрушают страны

Наши партнеры

ГлавнаяНовостиМерапрыемствы, прысвечаныя беларускаму арнаменту прайшлі ў Віцебскай абласной рэабілітацыйнай камісіі
29 июня 2022

Мерапрыемствы, прысвечаныя беларускаму арнаменту прайшлі ў Віцебскай абласной рэабілітацыйнай камісіі

Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да галоўнага свята краіны Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, быў арганізаваны і праведзены «Дзень вышыванкі».

Праект накіраваны на фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай культуры моладзі і дарослых, захаванне нацыянальных традыцый.

З самай раніцы супрацоўнікі ўстановы апынуліся ў святочнай атмасферы беларускага фальклору.

Старшыня ППА  Наталля Карнічэнка прадставіла работнікам старадаўнія рушнікі, вышыванкі. Яна таксама паведала аб значэннях беларускіх арнаментаў, іх гісторыі і спосабах вышывання.

– У кожнай краіны свае сімвалы. Вышыванка – адзін з важнейшых сімвалаў Беларусі. Гэта тое, чым кожны з нас можа ганарыцца, бо па вышыванцы можна вызначыць нацыянальнасць чалавека, адкуль ён родам. Нацыянальны узор прысутнічае і у дзяржаўнай сімволіцы нашай краіны – Дзяржаўны сцяг. У аснове яго арнаменту ляжыць узор «узыходзячае сонца». Вертыкальная арнаментальная паласа дзяржаунага сцяга Беларусі багатая на сімвалы, дабрабыт, багацце, працяг жыцця. Беларусь — першая ў свеце краіна, якая выкарыстала нацыянальны арнамент у якасці элемента Дзяржаўнага сцяга, — гаворыць старшыня «пярвички» Наталля Карнічэнка.

Беларускі нацыянальны арнамент з’яўляецца не проста ўпрыгожваннем убору — у ім кожны ўзор мае свой сэнс і сакральнае значэнне.

Гэта асаблівы шыфр нашага народа, элементы якога сімвалізуюць прыгажосць і дабро, даюць надзею і сілы, які адлюстроўвае любоў і павага чалавека да роднай зямлі і сваіх продкаў.

У канцы свята журы падвяло вынікі фотаконкурсу «Мой родны кут, як ты мне мілы», які праходзіў ва ўстанове сярод работнікаў.

Пераможцам былі ўручаны памятныя падарункі прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя.



Карта сайта